Белорусский портал в Казахстане

Гімнастка Меліціна Станюта вырашыла завяршыць спартыўную кар`еру



Вядомая беларуская гімнастка Меліціна Станюта вырашыла завяршыць актыўную спартыўную кар`еру. Урачыстыя провады адбудуцца 23 снежня падчас традыцыйнага дзіцячага турніру Baby Cup у мінскім Палацы спорту.

Меліціна Станюта выступіць перад удзельнікамі і гасцямі турніру і атрымае заслужаную порцыю віншаванняў і памятных падарункаў. Рашэнне аб завяршэнні кар`еры далося беларускай грацыі нялёгка. Думкі пра гэта прыйшлі пасля заканчэння Алімпіяды-2016 у Рыа, дзе яна не здолела трапіць у лік прызёраў, заняўшы 5-е месца. І вось зараз пасля доўгіх роздумаў 23-гадовая Меліціна Станюта ўсё ж прыняла канчатковае рашэнне завяршыць выступленні.

Яе спартыўная кар`ера пачалася ў 2005 годзе, з тых часоў Меліціна Станюта шматкроць станавілася прызёрам сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў, перамагала на этапах Кубка свету, Універсіядзе і Сусветных гульнях. У 2015 годзе Меліціна Станюта стала заслужаным майстрам спорту. Гімнастка з`яўляецца праўнучкай народнай артысткі Савецкага Саюза Стэфаніі Станюты.

Звязда, 22 снежня 2016
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/123/38095
Текущая дата: 16.05.2024