Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Аляксандра Сасновіч прабілася ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Брысбене



Беларуска Аляксандра Сасновіч (88-ы нумар рэйтынгу WTA) прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі "Прэм`ер" у аўстралійскім Брысбене (прызавы фонд - $894 тыс.).

3-га студзеня ў 1/8 фіналу Аляксандра адолела ў трохсэтавым паядынку эстонскую тэнісістку Анет Кантавейт (34). Прайграўшы першую партыю 1:6, беларуска змагла пераламаць ход матчу і выйграла два сэты запар - 7:6 і 6:3.

У чвэрцьфінале Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з францужанкай Алізэ Карнэ (38).

Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (73) на турніры ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд - $626,7 тыс.) таксама выступіць у 1/4 фіналу. Там яе саперніцай можа стаць першая ракетка планеты румынка Сімона Халеп, якая згуляе з кітаянкай Інь-Інь Дуань (91).

3 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/123/41936
Текущая дата: 15.11.2024