Белорусский портал в Казахстане

Каляндар турыстычных падзей на 2018 год падрыхтаваны ў Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму падрыхтаваў каляндар найбольш значных турыстычных мерапрыемстваў, запланаваных у Беларусі на 2018 год. 

У календары прадстаўлены цікавыя для турыстаў мерапрыемствы, якія пройдуць у Мінску і рэгіёнах краіны. Гэта музычныя, ваенна-гістарычныя, кінафестывалі, тэатральныя форумы, спартыўныя мерапрыемствы, святы беларускай кухні і іншыя падзеі.

У прыватнасці, турыстаў запрашаюць на "Славянскі базар у Віцебску", кінафестываль "Лістапад", фестываль тэатральнага мастацтва "Белая вежа", Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, Мінскі паўмарафон, фестываль феерверкаў, піўны фестываль. У календары пазначаны даты і месцы правядзення мерапрыемстваў, кантакты арганізатараў. Спіс даступны на сайце Мінспорту.

12 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/123/42192
Текущая дата: 15.11.2024