Белорусский портал в Казахстане

Беларускія біятланісты на Алімпіядзе-2018 выступяць у зялёнай форме



Біятланісты зборнай Беларусі выступяць на Алімпійскіх гульнях у зялёных камбінезонах.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане стартуюць 9 лютага. Беларусь на Гульнях прадставяць 28 атлетаў у шасці відах спорту.

У склад біятлоннай каманды ўвайшлі Дар`я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дынара Алімбекава, Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Раман Ялетнаў і Антон Смольскі. Спартсмены выступяць у форме зялёнага колеру з беларускім арнаментам.



Біятлонныя спаборніцтвы пачнуцца ў Пхенчхане 10 лютага, адкрые праграму жаночы спрынт.

Нагадаем, у Кубку свету беларуская каманда выступае ў сіняй форме.

Sputnik, 27 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/123/42293
Текущая дата: 26.12.2024