Белорусский портал в Казахстане

БФБ накіравала ў МАК заяўку аб ўключэнні Б`ёрндалена ў трэнерскі штаб



Федэрацыя чакае афіцыйнага рашэння МАК аб уключэнні тытулаванага біятланіста ў беларускую зборную.

Беларуская федэрацыя біятлона падала заяўку ў Міжнародны алімпійскі камітэт на ўключэнне нарвежскага біятланіста Уле Эйнара Б`ёрндалена на Алімпійскія гульні ў Пхенчхане ў якасці трэнера, паведамілі ў БФБ.

Адзначаецца, што запыт ад БФБ ўжо адпраўлены ў МАК, аднак пакуль афіцыйнага адказу ад Камітэта не было.

Раней стала вядома, што Б`ёрндален не ўвайшоў у склад зборнай Нарвегіі на АГ-2018. Тытулаванага біятланіста не ўключылі ў каманду з-за невыканання кваліфікацыйнага нарматыву.

Пра тое, што легенда біятлона можа паехаць на Гульні ў якасці прадстаўніка зборнай Беларусі, раней пісалі і нарвежскія выданні. Сам Б`ёрндален адзначаў, што тое, што ён не трапіў на гульні стала для яго цяжкім ў псіхалагічным плане.

Першай Алімпіядай для Б`ёрндалена сталі Гульні ў 1994 годзе. За сваю кар`еру біятланіст заваяваў 45 медалёў, з іх 13 — алімпійскія.

Мінск, 26 студзеня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/123/42321
Текущая дата: 26.12.2024