Белорусский портал в Казахстане

Беларускія клубы выйгралі міжнародны турнір па індорхакеі ў Чэхіі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея на траве.

Спартсменкі гродзенскага "Рытма" і мужчынская каманда "Мінск" сталі пераможцамі традыцыйнага міжнароднага турніру па індорхакеі Pragochema cup 2017, які завяршыўся ў Празе.

Гродзенскія хакеісткі атрымалі перамогі ва ўсіх шасці матчах на турніры, у тым ліку над жаночай дружынай ХК "Мінск" (2:0), якая ў барацьбе за другое месца ў заключнай сустрэчы згуляла ўнічыю з нацыянальнай зборнай Чэхіі - 1:1 і за кошт лепшых суадносін забітых і прапушчаных мячоў змагла апярэдзіць саперніц.

Лепшым іграком турніру прызнана варатар ХК "Мінск" Алёна Баўтко. У спаборніцтвах сярод мужчын хакеісты "Мінска" на папярэдняй стадыі атрымалі тры перамогі. У паўфінале яны былі мацнейшыя за зборную Чэхіі - 3:2. У вырашальным матчы беларускія хакеісты перамаглі нямецкі клуб "Стэп Форвард" з лікам 5:3.

Міжнародны турнір Pragochema cup 2017, які праводзіўся 51-ы раз, з`яўляецца для беларускіх каманд важным этапам падрыхтоўкі да нацыянальнага першынства (пачатак 24 лістапада), а таксама жаночага чэмпіянату Еўропы па індорхакеі, які адбудзецца з 19 па 21 студзеня 2018 года ў Празе.

14 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/126/41074
Текущая дата: 15.11.2024