Белорусский портал в Казахстане

У гарах Кабардзіна-Балкарыі разбіўся беларускі парапланерыст



Парапланерыст з Беларусі разбіўся ў гарах у Чагемскім раёне Кабардзіна-Балкарыі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.

26-гадовы беларус знік 20 жніўня ў раёне парадрома каля пасёлка Булунгу. Яго цела без прыкмет жыцця візуальна выявілі на скальнай паліцы ў каньёне, паведаміў выратавальнік.

З-за наступлення цемнаты пошукавыя работы ў суботу былі прыпыненыя і адноўленыя раніцай у нядзелю. На месцы здарэння працавалі 12 ратавальнікаў і тры адзінкі тэхнікі. Цела загінулага, якое было эвакуіравана з месца падзення на верталёце, перададзена супрацоўнікам праваахоўных органаў Чагемскага раёна.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/127/36654
Текущая дата: 17.05.2024