Белорусский портал в Казахстане

Беларусаў сярод пацярпелых падчас тэракту ў Егіпце няма



Пра гэта паведаміў праграме "Нашы навіны" тэлеканала АНТ 25 лістапада пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў.

Беларускія турысты не маглі аказацца ў Паўночным Сінаі, паведаміў пасол Беларусі ў Егіпце

У выніку атакі тэрарыстаў на мячэць у правінцыі Паўночны Сінай 24 лістапада загінула больш за 300 чалавек, у тым ліку каля 30 дзяцей, больш за 100 чалавек параненыя.

Паўночны Сінай, паводле слоў беларускага дыпламата, гэта закрытая зона, куды замежнікі не могуць уехаць, уязджаюць толькі мясцовыя жыхары, і то па прапусках. "Таму беларускія турысты ў Паўночным Сінаі аказацца не маглі", — сказаў Рачкоў.

Ён паведаміў, што сітуацыя ў курортных зонах спакойная, цалкам кантралюецца ўладамі, узмоцнены меры бяспекі аэрапортаў, гасцініц, на аўтадарогах.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/127/41319
Текущая дата: 27.12.2024