У сталіцы Арменіі Ерэване завяршыўся Кубак свету па самба, удзел у якім бралі беларускія атлеты.
На спаборніцтвах выступілі 170 атлетаў з 14 краін. У другі дзень спаборніцтваў медалі турніру разыгралі прадстаўнікі мужчынскага баявога і жаночага спартыўнага самба. Адзінай фіналісткай Кубка свету з Беларусі стала Дыяна Хахлова, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 54 кг. У чвэрцьфінале наша спартсменка перамагла Арпіне Мнацаканян з Арменіі, у паўфінале была мацнейшай за расіянку Дыяну Піскавец, але ў паядынку за золата ўступіла яе суайчынніцы Лізавеце Хачыкавай і стала ўладальніцай срэбра.
Таксама сёння на трэцюю прыступку п’едэстала ў вазе да 80 кг узнялася Карына Шут — яна пацярпела паражэнне ў паўфінале ад Алены Аленавай з Расіі.
Таксама сёння на трэцюю прыступку п’едэстала ў вазе да 80 кг узнялася Карына Шут — яна пацярпела паражэнне ў паўфінале ад Алены Аленавай з Расіі.
Такім чынам, на Кубку свету ў Ерэване беларускія самбісты заваявалі 7 медалёў (0-1-6). Напярэдадні бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў сталі пяцёра нашых атлетаў. Уладзіслаў Саяпін (да 71 кг) у схватцы за трэцяе месца адолеў Аганеса Амірана з Украіны, яшчэ чацвёра беларусаў пакінулі без бронзы армянскіх спартсменаў. Ігар Міраеўскі (да 64 кг) перамог Нарэка Далакяна, Аляксандр Кокша (да 79 кг) быў мацнейшы за Барыса Шацвярана, Сяргей Лесяк (да 98 кг) справіўся з Арманам Есаянам, а Ілья Жупікаў (звыш 98 кг) засмуціў Давіда Аруцюна. Усяго нашу каманду ў Арменіі прадстаўлялі 14 спартсменаў.
Звязда, 5 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/13/73541
Текущая дата: 28.12.2024