Белорусский портал в Казахстане

Беларускія баскетбалісткі другі раз абыгралі зборную Польшчы



На пляцоўцы сталічнага Палаца спорту гаспадыні дзейнічалі значна больш упэўнена за саперніц і заслужана перамаглі з лікам 76:55.

Беларускія баскетбалісткі другі раз перамаглі каманду Польшчы ў таварыскім матчы ў Мінску. У першай гульні падапечныя Анатоля Буяльскага таксама былі мацнейшыя за польскую каманду - 78:68.

Спарынгі з полькамі сталі для беларусак генеральнай рэпетыцыяй перад ад`ездам у французскі Нант, дзе на наступным тыдні стартуе кваліфікацыйны турнір да Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

На першым этапе кваліфікацыйных спаборніцтваў беларускія баскетбалісткі выступяць у групе С, дзе іх саперніцамі будуць каманды Нігерыі (13 чэрвеня) і Рэспублікі Карэя (15 чэрвеня).

Склады астатніх папярэдніх груп: А - Куба, Новая Зеландыя, Францыя; В - Камерун, Турцыя, Аргенціна; D - Венесуэла, Іспанія, Кітай.

Пасля заканчэння групавога этапу па дзве лепшыя каманды прадоўжаць барацьбу за 5 пуцёвак у Рыа-дэ-Жанэйра. Жаночая зборная Беларусі прымала ўдзел у алімпійскім баскетбольным турніры ў 2008 годзе, у якім заняла шостае месца.

9 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/130/35856
Текущая дата: 17.05.2024