Белорусский портал в Казахстане

Беларус Аляксандр Грынкевіч-Суднік стаў чатырохразовым чэмпіёнам свету па класічным паўэрліфтынгу



Беларус Аляксандр Грынкевіч-Суднік стаў чатырохразовым чэмпіёнам свету па класічным паўэрліфтынгу, паведамілі ў прэс-службе БФСТ "Дынама".

Турнір прайшоў у амерыканскім Кіліне. Спартсмен з Баранавіч змог па суме трохбор`я выйграць залаты медаль. На старце сусветнага форуму Аляксандру Грынкевічу-Судніку не было роўных у прысяданнях.

У трэцяй спробе ў гэтым практыкаванні беларусу ўдалося справіцца з вагой 257,5 кг, у жыме штангі ад грудзей ён стаў чацвёртым - 170 кг. Вырашальнымі ў перамозе ў трохбор`і сталі спаборніцтвы ў цязе. Атлет, які прадстаўляў на турніры таварыства "Дынама", справіўся з вагой 302,5 кг.

"На чэмпіянаце свету па класічным паўэрліфтынгу канкурэнцыя была вельмі высокай. Нягледзячы на тое, што ўжо тройчы станавіўся першым, абараніць тытул і ўзняцца на верхнюю прыступку п`едэстала гонару заўсёды складаней, чым выйграць упершыню.

Лёс залатога медаля вырашаўся ў апошняй спробе ў цязе. Мне ўсё ўдалося зрабіць, дзякуй трэнерам і кіраўніцтву таварыства "Дынама" за дапамогу ў падрыхтоўцы да чэмпіянату", - адзначыў Аляксандр Грынкевіч-Суднік.

29 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/130/36116
Текущая дата: 17.05.2024