Два пераможных матчы, якія падапечныя Ігара Крывушэнкі правялі ў мінулым месяцы, дазволілі камандзе палепшыць пазіцыю ў рэйтынгу лепшых зборных свету.
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе паднялася на 12 радкоў у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), новая версія якога была апублікавана на афіцыйным сайце арганізацыі ў чацвер, 6 ліпеня.
За мінулы месяц беларускія футбалісты правялі два паядынкі: супраць зборнай Балгарыі (2:1) у рамках адборачнага турніру на Чэмпіянат свету-2018, а таксама таварыскі супраць Новай Зеландыі (1:0). Такім чынам падапечныя Ігара Крывушэнкі набралі 503 балы і займаюць 71-е месца ў спісе лепшых каманд свету.
Сапернікі беларускай каманды па кваліфікацыйнай групе А ЧС займаюць наступныя пазіцыі: Францыя — 9, Швецыя — 18, Нідэрланды — 32, Балгарыя — 54, Люксембург — 135.
Са зборных краін былога СССР вышэй астатніх знаходзіцца Украіна, у якой 25-е месца. Астатнія размясціліся наступным чынам: 65 — Узбекістан, 73 — Арменія, 80 — Азербайджан, 98 — Эстонія, 99 — Літва, 106 — Казахстан, 112 — Грузія, 127 — Кыргызстан, 130 — Латвія, 137 — Туркменістан, 149 — Таджыкістан, 158 — Малдова.
Дарэчы, расіяне пасля хатняга Кубка Канфэдэрацыяў падняліся з 63-га на 62-е месца. На КК каманда Станіслава Чарчэсава абыграла зборную Новай Зеландыі (2:0), але пасля саступіла камандам Партугаліі (0:1) і Мексікі (1:2) і ў выніку не здолела выйсці з групы.
Зборная Германіі стала пераможцам Кубка канфедэрацый, атрымаўшы на турніры чатыры перамогі пры адной нічыёй. Дзякуючы гэтаму поспеху нямецкія футбалісты падняліся ў рэйтынгу ФІФА на два радкі і ўпершыню за апошнія два гады выйшлі на першае месца, зрушыўшы на адну прыступку ўніз зборныя Бразіліі і Аргенціны.
Рэйтынг ФІФА:
(3). Германія — 1609 пунктаў
(1). Бразілія — 1603
(2). Аргенціна — 1413
(8). Партугалія — 1332
(9). Швейцарыя — 1329
(10). Польшча — 1319
(4). Чылі — 1250
(5). Калумбія — 1208
(6). Францыя — 1199
(7). Бельгія — 1194
Новая версія рэйтынгу будзе апублікаваная 10 жніўня.
Мінск, 6 ліпеня 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/130/39887
Текущая дата: 15.11.2024