Белорусский портал в Казахстане

Дзве срэбныя ўзнагароды заваявалі беларускія фехтавальшчыкі на турніры ў Аўстрыі



Дзве срэбныя ўзнагароды заваявалі беларускія фехтавальшчыкі на моладзевым (U-23) міжнародным турніры ў аўстрыйскім Мёдлінгу

У турніры шпажыстаў другое месца заняў беларус Дзяніс Паўлоўскі, які на шляху да фіналу паспяхова пераадолеў кваліфікацыйныя паядынкі. Ён змог перамагчы на фехтавальнай дарожцы двух італьянцаў Джанлуку Касара (15:14) і Амадэа Занканелу (15:7). Толькі ў фінале Дзяніса Паўлоўскага пераўзышоў Трыстан Тулен з Нідэрландаў (9:15).

У спаборніцтвах сярод дзяўчат у рапіры беларуска Яна Андрэенка была мацнейшая за Барбару Бем з Аўстрыі (15:6), але ў паядынку за залатую ўзнагароду ўступіла італьянцы Марыі Пачэлі (14:15).

Турнір у Аўстрыі з`яўляецца этапам Еўрапейскай моладзевай серыі.

Наступны этап для фехтавальшчыкаў ва ўзросце да 23 гадоў адбудзецца з 7 па 8 снежня ў венгерскім горадзе Татабанья, дзе лепшага вызначаць шпажысты.

6 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/134/37908
Текущая дата: 15.11.2024