Пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі беларуска Арына Сабаленка засталася на другім месцы ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Цяпер у актыве Сабаленка 8905 пунктаў, а ў першай ракеткі планеты полькі Ігі Свёнтак на 865 пунктаў больш. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая ў Мельбурне выбыла ў 1/8 фіналу, страціла 11 пазіцый і апусцілася з 22-га на 33-е месца (1471 бал). Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 95-м радку сусветнага рэйтынгу (783).
Топ-10 рэйтынгу WTA:
1. Іга Свёнтак (Польшча) – 9770 балаў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 8905;
3. Коры Гаўф (ЗША) - 7200;
4. Джэсіка Пегула (ЗША) - 5705;
5. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 5688;
6. Унс Джабір (Туніс) - 4076;
7. Сіньвэнь Жэн (Кітай) - 3950;
8. Маркета Вандроўшава (Чэхія) - 3846;
9. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3710;
10. Караліна Мухава (Чэхія) - 3520.
У мужчын наваспечаны трыумфатар аўстралійскага першынства італьянскі тэнісіст Янік Сінер па-ранейшаму знаходзіцца на чацвёртай пазіцыі, наперадзе Новак Джокавіч, Карлас Алькарас і Данііл Мядзведзеў. Лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 187-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.
Першая дзясятка рэйтынгу ATP:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 9855;
2. Карлас Алькарас (Іспанія) - 9255;
3. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 8765;
4. Янік Сінер (Італія) - 8310;
5. Андрэй Рублёў (Расія) - 5050;
6. Аляксандр Звераў (Германія) - 5030;
7. Хольгер Рунэ (Нарвегія) - 3685;
8. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3540;
9. Тэйлар Фрыц (ЗША) - 3195;
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/14/72351
Текущая дата: 15.11.2024