Жаночая зборная Беларусі стала бронзавым прызёрам у каманднай гонцы праследавання на чэмпіянаце Еўропы па трэкавых велагонках, які праходзіць у швейцарскім Грэнхене.
Каманда ў складзе Паліны Піваваравай, Іны Савенка, Марыны Шмаянковай і Кацярыны Пятроўскай у барацьбе за бронзавыя ўзнагароды былі хутчэйшымі за саперніц з Польшчы, пераадолеўшы дыстанцыю 4 км за 4 мін. 35,595 сек. Полькі няўдала правялі гонку, адна з удзельніц Катажына Паўлоўска ўпала ў ходзе заезду за 3-е месца, што і дало магчымасць беларускам узысці на п`едэстал гонару.
Залатыя медалі кантынентальнага форуму ў жаночым камандным праследаванні выйгралі спартсменкі з Вялікабрытаніі. У фінале яны апярэдзілі каманду Расіі, якая заваявала сярэбраныя ўзнагароды.
Мужчынская зборная Беларусі ў камандным праследаванні заняла 11-е месца.
Чэмпіянат свету па трэкавых велагонках завершыцца ў Швейцарыі 18 кастрычніка.
16 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
16 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/147/32956
Текущая дата: 15.11.2024