Такія даныя прадаставіў расійскі сэрвіс анлайн-браніравання атэляў Oktogo.ru.
Паводле даных Oktogo.ru, у топ-10 самых папулярных гарадоў блізкага замежжа па турпаездках у жніўні акрамя Мінска ўваходзяць Тбілісі, Алматы, Кіеў, Ерэван, Баку, Астана, Бішкек, Кішынёў і Ташкент. Расіяне, якія арганізуюць свой адпачынак самастойна, прыязджаюць у гэтыя гарады ў сярэднім на 4 дні.
У Мінску на пражыванне ў атэлі турысты трацяць у сярэднім 3 тыс. расійскіх рублёў у суткі. Самы бюджэтны горад для паездак - Бішкек (1,2 тыс. расійскіх рублёў), а самы дарагі - Баку (больш за 6 тыс. расійскіх рублёў).
Рэйтынг заснаваны на даных броні атэляў для пражывання з 1 па 31 жніўня 2015 года турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна.
Oktogo.ru - сэрвіс анлайн-браніравання атэляў па ўсім свеце, на сайце якога прадстаўлена больш як 500 тыс. атэляў і апартаментаў.
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/148/32420
Текущая дата: 15.11.2024