Беларускі эпіпаж байдаркі-чацвёркі ў складзе Маргарыты Махнёвай, Надзеі Ляпешка, Вольгі Худзенка і Марыны Літвінчук перамог у фінале А класа К4 на 500 м з рэзультатам 1 мінута 33,953 сек.
Серабро ў венгерскага квартэта (+0,314 сек), а бронза — у нямецкага (+0,937 сек).
Бронзу ў медальную скарбонку зборнай Беларусі дабавіў Максім Пятроў. Ён фінішаваў трэцім у класе каноэ-адзіночак (С1) на дыстанцыі 500 м з рэзультатам 1 мін 53,130 сек, уступіўшы 2,126 сек пераможцу чэху Марціну Фуксе (1 мін 51,004 сек). Серабро на гэтай дыстанцыі ў прадстаўніка Малдовы Алега Тарноўчы (1 мін 51,670 сек).
Звязда, 24 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/148/32477
Текущая дата: 15.11.2024