Футбалісты барысаўскага БАТЭ згулялі ўнічыю з італьянскай "Ромай" у матчы 6-га тура групы Е Лігі чэмпіёнаў і завяршылі свой еўракубкавы сезон.
"Рома" - БАТЭ - 0:0. 9 снежня. Рым.
"Стадыа Алімпіка". 25 000 гледачоў.
Суддзя – М. Аткінсан (Англія).
"Рома": Шчэнсны; Фларэнцы, Маналас, Рудзігер, Дзінь, Ітурбэ (Салах, 60), П`яніч, Дэ Росі, Найнголан, Фальке (Саліх Учан, 83), Джэка.
БАТЭ: Чэрнік; Младзенавіч, Мілуновіч, Палякоў (Дубра, 56), Жаўнерчык, Стасевіч, Глеб, Яблонскі, Нікаліч (Карніцкі, 79), Гардзяйчук, Мазалеўскі (М. Валадзько, 60).
Сустрэча ў італьянскай сталіцы для абедзвюх каманд была вырашальнай у плане прадаўжэння ўдзелу ў еўрапейскіх кубкавых турнірах.
Для таго, каб застацца на еўраарэне, падапечным Аляксандра Ермаковіча трэба было толькі перамагаць, пры гэтым барысаўчане маглі фінішаваць нават другімі і следам за "Барселонай" заваяваць пуцёўку ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.
Праўда, для гэтага трэба было, каб леверкузенскі "Баер" не выйграў на сваім полі ў "Барсы". У выніку гэтага не адбылося - у абодвух матчах былі зафіксаваны нічыі. Паядынак барысаўчане пачалі вельмі ўпэўнена і першыя 10 хвілін валодалі ініцыятывай, праўда, у канцоўцы атак не было вастрыні. Гаспадары поля хутка асвоіліся і амаль паўгадзіны ўпэўнена кантралявалі ход сустрэчы. У некалькіх эпізодах рымляне былі вельмі блізкія да поспеху, але выдатна паказаў сябе галкіпер Сяргей Чэрнік і яго партнёры.
Бліжэй да перапынку футбалісты БАТЭ змаглі перавесці гульню далей ад сваіх варот і дзякуючы ўмелым дзеянням Ігара Стасевіча і Аляксандра Глеба некалькі разоў патурбавалі "ваўкоў", аднак мяч у вароты так і не папаў.
Пачатак другой палавіны быў для чэмпіёнаў Беларусі вельмі цяжкім. На працягу 5 хвілін Эдзін Джэка двойчы мог адкрыць лік, а яшчэ адзін момант не рэалізаваў Алесандра Фларэнцы - Чэрнік зноў выручыў каманду. Госці адказалі вельмі небяспечнай контратакай з удзелам Глеба, Максіма Валадзько, якую завяршаў Міхаіл Гардзяйчук, але Войцах Шчэнсны ў выдатным стылі здолеў адбіць галявы ўдар. Пасля гэтага абедзве каманды яшчэ не раз маглі дабіцца поспеху, але гледачы так і не ўбачылі забітых мячоў.
Пасля завяршэння гульні настаўнік БАТЭ Аляксандр Ермаковіч пашкадаваў аб нявыкарыстаных галявых момантах, але пры гэтым адзначыў, што яго падапечныя дзейнічалі выдатна і на роўных змагаліся з больш вопытным сапернікам. На думку трэнера, футбалісты БАТЭ ў параўнанні з мінулым сезонам Лігі чэмпіёнаў зрабілі крок наперад і паказалі, што могуць гуляць на добрым узроўні.
Аляксандр Ермаковіч таксама адзначыў добрую гульню ў чэмпіёнскай Лізе Чэрніка, Стасевіча, Глеба, Мілуновіча, але сказаў, што камандзе яшчэ не хапае стабільнасці, нават на працягу аднаго асобнага паядынку. У гэтым ёсць рэзерв, які дапаможа дабівацца лепшых вынікаў у далейшым.
У першым крузе спаборніцтваў футбалісты БАТЭ на полі "Барысаў-Арэны" перамаглі "Рому" з лікам 3:2 (галы ў БАТЭ: Младзенавіч – 2, Стасевіч).
У бягучым групавым турніры барысаўчане акрамя сустрэч з "Ромай" правялі яшчэ 4 паядынкі: двойчы ўступілі дзеючаму пераможцу Лігі чэмпіёнаў "Барселоне" - 0:2 (дома) і 0:3 (у гасцях), згулялі ўнічыю на сваім полі з "Баерам" - 1:1 (Гардзяйчук) і прайгралі яму ў Леверкузене з лікам 1:4 (Мілуновіч). Барысаўская дружына пяты раз выступала на групавой стадыі галоўнага турніру Старога Свету.
Лепшым рэзультатам чэмпіёнаў Беларусі з`яўляецца 3-е месца ў сезоне 2012/2013, калі яны прапусцілі наперад нямецкую "Баварыю" і іспанскую "Валенсію", апярэдзіўшы французскі "Ліль" і прабіўшыся ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы - другога па рангу клубнага кантынентальнага турніру. Учарашняя сустрэча ў Леверкузене паміж "Баерам" і "Барсай" завяршылася з лікам 1:1.
Такім чынам, футбалісты "Барселоны" і "Ромы" выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, а "Баер" прадоўжыць выступленне ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.
Падагульняючае становішча каманд у групе Е: "Барселона" - 14 ачкоў (розніца мячоў - 15-4), "Рома" - 6 (11-6), "Баер" - 5 (13-12), БАТЭ – 4 (5-12).
10 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/148/33587
Текущая дата: 31.12.2024