Белорусский портал в Казахстане

На I Еўрапейскіх гульнях у Баку беларускія спартсмены заваявалі яшчэ адзін медаль, аднак апусціліся на шостае месца ў агульным заліку



Плывец Мікіта Цмыг 26 чэрвеня прынёс беларускай зборнай 43-ці медаль I Еўрапейскіх гульняў у Баку, заняўшы другое месца на дыстанцыі 200 метраў на спіне.

За два дні да завяршэння I Еўрапейскіх гульняў на рахунку беларускіх спартсменаў 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя ўзнагароды. У медальным заліку беларуская каманда апусцілася з пятага на шостае месца, прапусціўшы наперад Італію. Пяцёрка лідараў: Расія (69, 34, 36), Азербайджан (18, 14, 20), Вялікабрытанія (16, 8, 16), Германія (14, 14, 31), Італія (10, 20, 9). Усяго медалі на рахунку спартсменаў 41 краіны і часткова прызнанага Косава.

Паводле агульнай колькасці ўзнагарод зборная Беларусі займае чацвёртае месца, паводле колькасці сярэбраных — шостае, бронзавых — трэцяе.

Беларускія спартсмены заваявалі ўзнагароды ў 12 відах: барацьбе (8), самба (7), мастацкай гімнастыцы (6), веславанні на каноэ (5), стральбе (4), скачках на батуце, спартыўнай гімнастыцы (па 3), стральбе з лука, шашэйных велагонках (па 2), боксе, настольным тэнісе і плаванні (па 1).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/151/31738
Текущая дата: 15.11.2024