Белорусский портал в Казахстане

У Мінску праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па веласіпедным спорце на шашы



Міжнародныя спаборніцтвы UCI Grand Prix Minsk і Minsk Cup па веласіпедным спорце на шашы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, праходзяць у гэтыя выхадныя ў сталіцы каля Палаца спорту і на пляцоўцы ў МКСК "Мінск-Арэна".

Удзельнічаюць больш за дваццаць каманд з Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Латвіі, Літвы, Ізраіля, ЗША, Балгарыі, Малдовы. 4 ліпеня на старт мінскіх гонак выйшлі прыблізна 150 гоншчыкаў. 

5 ліпеня каля Палаца спорту ўзяла старт міжнародная шашэйная велагонка "Кубак Мінска". Спартсмены павінны пераадолець 176 кіламетраў. Праехаўшы пяць кругоў па 31,5 км вакол Мінскага мора, гоншчыкі вяртаюцца ў горад і фінішуюць каля Палаца спорту. Разыгрываюцца медалі і прызы пераможцам, а таксама найлепшым у класіфікацыях "Агрэсіўны гоншчык" і "Малады гоншчык". 

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць веласіпедны клуб "Мінск", Міністэрства спорту і турызму, упраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама, Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту. 

БелаПАН, 5 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/151/31872
Текущая дата: 15.11.2024