У Стамбуле 17—19 ліпеня праходзіць матч 2-га раўнда другой групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж мужчынскімі тэніснымі зборнымі Турцыі і Беларусі. Пасля другога дня беларусы апярэджваюць гаспадароў — 2:1.
У першы дзень Ягор Герасімаў (327-е месца ў сусветным адзіночным рэйтынгу) саступіў Марсэлю Ільхану (78) — 7:6, 6:4, 3:6, 2:6, 7:9, а затым Дзмітрый Жырмонт (241) абыграў Кема Ілкеля (438) — 6:3, 6:2, 2:6, 7:5.
У другі дзень у парнай сустрэчы Максім Мірны і Сяргей Бетаў разграмілі турэцкі дуэт Барыс Эргудэн/Аніс Юксель — 6:2, 6:1, 6:4.
У заключны дзень Жырмонт згуляе з Ільханам, а Герасімаў — з Ілкелем.
Пераможца матча 18—20 верасня згуляе ў 3-м раўндзе з лепшай камандай у пары Партугалія — Фінляндыя.
Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2015
Мінск, 18 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/151/32019
Текущая дата: 29.12.2024