Белорусский портал в Казахстане

Домрачава перамагла ў спрынце на 6-м этапе КС па біятлоне ў Антхольцы-Антэрсельве



Гонка 23 студзеня адбылася на 6-м этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы-Антэрсельве.

Вядучая беларуская біятланістка Дар`я Домрачава дасягнула чарговага выдатнага выніку ў гэтым сезоне, стаўшы пераможцай жаночай спрынтарскай гонкі на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі.

Пераможны час Дар`і Домрачавай пры ідэальна дакладнай стральбе - 19 мін 57,8 сек. Другой фінішавала яе галоўная саперніца ў барацьбе за першую пазіцыю ў агульным заліку Кубка свету - фінская біятланістка Кайса Мякярайнен (+26,9 сек; 1 промах). На трэцюю прыступку п`едэстала гонару здолела ўзысці нямецкая спартсменка Лаура Дальмаер (+50,4 сек; 0).

Дар`я Домрачава дабілася 24-й перамогі ў асабістых гонках топ-спаборніцтваў за час кар`еры. Акрамя таго ў агульным заліку жаночых спрынтарскіх гонак Кубка свету гэтага сезона яна выйшла ў лідары.

У дзясятку мацнейшых па выніках сённяшняй спрынтарскай гонкі ўвайшла яшчэ адна беларуская страляючая лыжніца Надзея Скардзіна, якая стала 7-й (+1 мін 09,5 сек; 0), атрымаўшы права выступіць у гонцы праследавання на 10 км (24 студзеня).

23 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/152/29193
Текущая дата: 02.06.2024