Першую ўзнагароду на Еўрапейскіх гульнях у Баку заваявалі беларускія плыўцы. Мікіта Цмыг на дыстанцыі 200 м на спіне стаў сярэбраным прызёрам.
26 чэрвеня ў фінальным заплыве Мікіта Цмыг спыніў секундамер на адзнацы 1 мін 59,46 сек, уступіўшы 2,57 сек пераможцу спаборніцтваў брытанцу Люку Грынбэнку, які фінішаваў з рэзультатам 1 мін 56,89 сек. Бронзавым прызёрам на гэтай дыстанцыі стаў расіянін Раман Ларын (1 мін 59,60 сек).
На шляху да п`едэстала Еўрапейскіх гульняў Мікіта Цмыг пастаянна паляпшаў свой рэзультат. У папярэднім заплыве на 200-метроўцы на спіне час беларуса склаў 2 мін 02,69 сек. У паўфінальным раўндзе ён пераадолеў гэту дыстанцыю за 2 мін 00,90 сек.
Раней у Баку Мікіта Цмыг выступаў у фінале на дыстанцыі 100 м на спіне, дзе заняў 8-е месца (56,00 сек). Ён спаборнічаў і на 50-метровай дыстанцыі на спіне, аднак у фінал тут не прабіўся. Па выніках паўфінальных заплываў ён стаў 10-м (26,41 сек).
Узнагарода плыўца Мікіты Цмыга стала 43-й у медальнай скарбонцы зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях. Айчынныя атлеты на гэты момант выйгралі 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя ўзнагароды.
26 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
26 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/153/31709
Текущая дата: 28.12.2024