Аб гэтым заявіў 28 траўня на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце (НАК), прысвечанай маючым адбыцца таварыскім матчам паміж экс-ігракамі НБА і зборнай Беларусі, кангрэсмен з ЗША ад штата Нью-Мексіка Стэван Пірс.
"У палітычным жыцці розных краін ёсць шмат рознагалоссяў, але спорт аб`ядноўвае людзей. Ты выходзіш на пляцоўку з намерам разарваць саперніка, але ўсё яшчэ памятаеш аб правілах гульні. На жаль, у жыцці часта здараецца інакш. Цяпер Беларусь знаходзіцца ў неймаверна важнай пазіцыі паміж Захадам і Усходам. Прэзідэнт Беларусі прыклаў шмат намаганняў, каб пасадзіць за стол перагавораў усе бакі канфлікту ва Украіне. Гэта дарагога каштуе", - адзначыў Стэван Пірс.
У ходзе сустрэчы з журналістамі першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў уручыў Стэвану Пірсу памятны падарунак.
БЕЛТА, 29 траўня 2015
БЕЛТА, 29 траўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/155/31181
Текущая дата: 28.12.2024