Польская спартсменка Актавія Навацка стала пераможцай асабістых фінальных спаборніцтваў на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па сучасным пяцібор`і.
Прадстаўніцы Польшчы роўна ўдалося прайсці выпрабаванні ў фехтаванні, плаванні і верхавой яздзе. Менш удалы камбінаваны від (бег, стральба) не перашкодзіў спартсменцы атрымаць агульную перамогу з рэзультатам 1358 ачкоў. На другім радку размясцілася канадская прадстаўніца Мелані МакКэн (1317), а замкнула тройку прызёраў Ірына Хахлова з Аргенціны (1315).
Чацвёрты радок табліцы заняла прадстаўніца Гватэмалы Сафія Хернандэс (1309). Лепшай з беларускіх спартсменак стала ўдзельніца нядаўняга чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў Таццяна Халдоба, у якой 5-е месца (1297 ачкоў). На 9-м месцы спаборніцтвы завяршыла Таццяна Рагачова (1262), на 10-м - Яўгенія Кузьміч (1253), на 13-м - Кацярына Арол (1242), на 14-м - Ганна Васілёнак (1240), на 15-м - Таццяна Елізарава (1234), на 17-м - Вольга Сілкіна (1222), на 28-м - Юлія Карук (988), на 31-м - Міхаліна Грынкевіч (878), на 34-м - Вольга Папуш (431).
У праграму спаборніцтваў уключаны бонус раўнд па фехтаванні, які з`яўляецца абавязковай часткай праграмы маючага адбыцца ў Мінску фіналу Кубка свету-2015.
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па сучасным пяцібор`і - турнір класа В. Разам з айчыннымі спартсменамі за яго ўзнагароды змагаюцца прадстаўнікі такіх краін, як Аргенціна, Вялікабрытанія, Венгрыя, Гватэмала, Германія, Канада, Літва, Польшча, Расія, Украіна, Чэхія. Спаборніцтвы праходзяць на базе тых жа спартыўных аб`ектаў, якія прымуць і фінал Кубка свету-2015 з 11 па 14 чэрвеня - у манежы і ў басейне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (БДУФК), а таксама ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) коннага спорту і конегадоўлі "Ратамка".
5 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
5 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/155/31326
Текущая дата: 28.12.2024