Белорусский портал в Казахстане

Ксенія Дзяцук стала пераможцай спаборніцтваў на прызы алімпійскіх чэмпіёнаў



У Мінску завяршыўся традыцыйны міжнародны турнір на прызы алімпійскіх чэмпіёнаў, у час якога беларускімі атлетамі паказаны шэраг высокіх рэзультатаў.

У трайным скачку ў жанчын Ксенія Дзяцук у заключнай шостай спробе змагла пераадолець гросмайстарскую мяжу і паказаць рэзультат 14 м і 12 см.

Раней прадстаўніца Гомеля на Кубку Беларусі ў Брэсце выйграла турнір з рэзультатам 13 м 71 см. Такім чынам, у Мінску Ксеніі Дзяцук удалося палепшыць сваё дасягненне.

Значна дабавіла і скакуха ў даўжыню Настасся Мірончык-Іванова, у лепшай сваёй спробе на турніры на прызы алімпійскіх чэмпіёнаў мінчанка паказала рэзультат 6 м 78 см, стаўшы пераможцай у гэтым відзе праграмы.

Трэцюю перамогу запар на старце летняга сезона ў спрынтараў на ўнутранай арэне атрымала маладая бягуха Хрысціна Ціманоўская — 12,07 сек.

Міжнародны турнір на прызы алімпійскіх чэмпіёнаў праводзіўся ў Мінску восьмы раз. Спаборніцтвы даўно сталі значнай падзеяй у беларускай лёгкай атлетыцы, уяўляючы сабой пераемнасць пакаленняў і даючы магчымасць маладым спартсменам убачыць сваіх куміраў і пераняць іх вопыт.

Звязда, 8 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/155/31369
Текущая дата: 28.12.2024