Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (31-е месца ў рэйтынгу) завяршыла выступленне на турніры ў Мадрыдзе з прызавым фондам 4.185.405 долараў ЗША.
6 мая ў 1/8 фіналу (трэці круг) яна прайграла першай ракетцы свету Серэне Уільямс з ЗША — 6:7 (5:7), 6:3, 6:7 (1:7). Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 43 хвіліны.
Статыстыка: эйсы — 7:13 на карысць Уільямс, двайныя памылкі — 10:5, брэйк-пойнты — 4/4:3/6, працэнт выйгрышу першай падачы — 70:78, другой падачы — 47:43.
Лік асабістых сустрэч стаў 15:3 на карысць спартсменкі з ЗША.
У 1/32 фіналу Азаранка выйграла ў старэйшай сястры Серэны Венус Уільямс (16) — 6:3, 7:5, а ў наступным раўндзе была мацнейшай за харватку Айлу Тамлянавіч (61) — 6:3, 6:3.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 мая 2015
Мінск, 6 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/156/30913
Текущая дата: 28.12.2024