Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2015 у Чэхіі перамаглі зборную ЗША ў матчы чацвёртага тура папярэдняга раўнда ў групе В і выйшлі ў ёй на першае месца, набраўшы 10 ачкоў.
Беларускія хакеісты ўпершыню ў гісторыі атрымалі перамогу над амерыканскай дружынай.
ЗША - Беларусь - 2:5 (0:0, 1:3, 1:2).
Острава. "CEZ-Арэна".
ЗША: Кэмпбэл; Фолк - Круг, Баніна - Морын - Лі; Джоўнс - Райлі, Сміт - Весі - Аркабела; Мерфі - Мур, Айкэл - Льюіс - Нелсан; Рэдманд - Гардзінер, Ларкін - Хендрыкс (к) - Секстон.
Беларусь: Лаланд; І.Усенка - Корабаў, А.Касціцын - Калюжны (к) - С.Касціцын; Стасенка - Явенка, Дрозд - А. Стась - Гаўрус; Шынкевіч - Лісавец, Кулакоў - Кавыршын - А.Сцяпанаў; Арц.Волкаў - Кітараў - Дзямкоў; Усціненка, Яфіменка.
Шайбы: 0:1 - Гаўрус (Лісавец, Шынкевіч, 31.11), 0:2 - Арц. Волкаў (С.Касціцын, 33.01), 0:3 - Кітараў (С.Касціцын, 36.06), 1:3 - Нелсан (Айкел, 37.21), 1:4 - Калюжны (А.Касціцын, І.Усенка, 41.15, у большасці 5 на 3), 2:4 - Круг (Айкел, Льюіс, 45.35, у большасці), 2:5 - Калюжны (А.Касціцын, Лісавец, 48.23).
7 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
7 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/156/30932
Текущая дата: 28.12.2024