Белорусский портал в Казахстане

Беларускі велагоншчык Сяргей Папок стаў пераможцам "Гран-пры Масквы"



Беларускі гоншчык кантынентальнай каманды "Мінск" Сяргей Папок стаў пераможцам 95-га розыгрышу "Гран-пры Масквы" і прынёс першую ў гісторыі клуба перамогу на міжнародным узроўні.

У гонцы, агульная працягласць якой склала 123 км - шэсць кругоў па 20,5 км па Садовым кальцы, прынялі ўдзел 154 спартсмены, якія прадстаўлялі 26 каманд з Расіі, Украіны, Беларусі, Сербіі, Малдовы, Аргенціны, Германіі, Латвіі, Іспаніі, Казахстана, Узбекістана.

Беларусь на праведзеным старце прадстаўлялі тры каманды: велаклуб "Мінск", зборная Беларусі і РЦАП-Беларусь.

Заключны этап гонкі па Садовым кальцы каманда "Мінск" правяла паспяхова. За тры кіламетры да фінішу партнёры Сяргея Папка змаглі вывесці яго на добрую пазіцыю для фінішнага рыўка, у спрынце Сяргею не было роўных. Другое месца заняў расіянін Іван Савіцкі, трэцім фінішаваў беларус Дзмітрый Жыгуноў, які абараняе колеры каманды РЦАП-Беларусь. У дзясятку самых моцных па выніках гонкі трапіў і яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Раман Раманаў (зборная Беларусі).

Раней Сяргей Папок таксама паднімаўся на п`едэстал гонару і выйграў бронзавую ўзнагароду іншай прэстыжнай гонкі - "Кубка Масквы". Чарговым важным стартам для беларускіх велагоншчыкаў стануць "Пяць кольцаў Масквы", што пройдуць у расійскай сталіцы 5-9 мая.

4 мая 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/157/30894
Текущая дата: 28.12.2024