Белорусский портал в Казахстане

Гімнастка Меліціна Станюта стала пераможцай міжнароднага турніру ў Рызе



У Рызе прайшоў 16-ы міжнародны турнір "Baltic Hoop 2015", у якім беларуская гімнастка Меліціна Станюта ўзнялася на вышэйшую прыступку п`едэстала, паведамілі ў Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Лідар беларускай каманды Меліціна Станюта ў мнагабор`і набрала 69.650 балаў. Сярэбраную ўзнагароду заваявала расіянка Ірына Аненкава (69.517), тройку прызёраў замкнула гімнастка з Азербайджана Гулсум Шафізада (66.567). Кацярына Галкіна, якая таксама прадстаўляла Беларусь, заняла сёмае месца (63.633).

Паралельна з традыцыйным турнірам у рыжскім Алімпійскім спартыўным цэнтры праходзіў мемарыял Кубак памяці Людмілы Качкалды, у якім прымалі ўдзел юніёркі ў групавым практыкаванні. З рэзультатам 31.400 балаў беларуская каманда атрымала ўпэўненую перамогу. На другім месцы гімнасткі Расіі - 29.717, бронзу заваявалі гаспадыні турніка - каманда Латвіі - 27.450.

16 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/158/30120
Текущая дата: 15.11.2024