Белорусский портал в Казахстане

Гандбалісты БГК занялі другое месца ў SEHA-лізе



Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова другі раз уступіў у вырашальным паядынку SEHA-лігі.

У заключным матчы фінальнай стадыі, які праходзіў у венгерскім горадзе Веспрэм, чэмпіёны Беларусі сустракаліся з гаспадарамі спаборніцтваў і доўгі час не давалі сапернікам адарвацца на значную адлегласць. У першай палавіне выдатна праявіў сябе галкіпер брастаўчан Іван Пешыч, аднак і яго майстэрства не хапіла для таго, каб на роўных змагацца з безагаворачным лідарам сезона. Да перапынку гандбалісты "Веспрэма" пайшлі ў адрыў на 5 мячоў - 14:9, а ў другой палавіне "даціснулі" падапечных Жэлька Бабіча, атрымаўшы заслужаную перамогу з лікам 32:21. Самым рэзультатыўным у складзе прайграўшых стаў Растка Стойкавіч, у актыве якога 8 закінутых мячоў.

На заключным этапе SEHA-лігі гандбалісты БГК спачатку нанеслі паражэнне харвацкай "Нексе" з Нашыцэ - 26:19 (11:11), а пасля ўпэўнена перайгралі македонскі "Вардар" са Скоп`е з лікам 32:27 (16:11).

У матчы за трэцяе месца харвацкі "Заграб" перамог гандбалістаў "Вардара" - 26:23 (11:10).

Гэты сезон стаў чацвёртым у гісторыі Паўднёва-ўсходняй гандбольнай асацыяцыі, прычым ва ўсіх трох папярэдніх вырашальных паядынках за галоўны прыз гулялі гандбалісты "Вардара". У 2012 годзе яны адкрылі спіс пераможцаў, абыграўшы ў матчы за першае месца землякоў з "Металурга" (21:18), праз год "Вардар" уступіў залатую ўзнагароду "Заграбу" (24:25), а ў мінулым сезоне гэта македонская дружына вярнула сабе першынство, узяўшы верх у фінале над БГК (29:27). Брастаўчане трэці раз выступаюць у SEHA-лізе: у дэбютным сезоне 2012/2013 яны сталі пераможцамі рэгулярнага чэмпіянату, але ў "Фінале чатырох" былі апошнімі, прайграўшы ў паядынку за 3-е месца "Металургу" (21:26).

30 сакавіка 2015, Мінск 
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/159/30284
Текущая дата: 27.12.2024