Белорусский портал в Казахстане

Жаночы баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" другі раз запар выйграў чэмпіянат Беларусі



Перамогай сталічнага клуба "Цмокі-Мінск" завяршыўся жаночы чэмпіянат Беларусі па баскетболе.

Каманда Андрэя Ваўлева ў мінулым сезоне ўпершыню ў сваёй гісторыі заваявала чэмпіёнскае званне і зараз зноў паўтарыла поспех. У фінальнай серыі да трох перамог "Цмокі-Мінск" выйгралі ў іншага мінскага клуба — "Гарызонт". 

Вырашальны пяты матч серыі быў згуляны ў Мінску 8 красавіка і прынёс поспех "Цмокам-Мінск" — 55:46 (18:11, 9:15, 16:11, 12:9). Самай рэзультатыўнай у пераможцаў з 14 набранымі ачкамі стала Марыя Папова. 

Першы і трэці матчы серыі з лікам 55:53 і 60:55 выйгралі "Цмокі-Мінск", другі і чацвёрты — "Гарызонт" (67:55 і 71:68). У мінулым сезоне ў фінале таксама гулялі "Гарызонт" і "Цмокі-Мінск". 

Бронзавыя медалі чэмпіянату дасталіся гродзенскай "Алімпіі", якая ў серыі за трэцяе месца з лікам 3:0 (68:41, 71:52, 64:61) абыграла брэсцкую каманду "БрДУ ЦАР Вікторыя".

Алесь Ляўчук, БелаПАН
Мінск, 8 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/159/30498
Текущая дата: 27.12.2024