Колькасць беларускіх турыстаў у Шры-Ланцы ў 2023 годзе павялічылася амаль утрая, паведамляе Рэспубліканскі Саюз турыстычнай індустрыі.
Рост турпатоку з Беларусі ў Шры-Ланку склаў ледзь не 300% — амаль 11 тыс. беларускіх турыстаў адпачылі на Смарагдавым востраве ў 2023 годзе. У 2022-м гэты экзатычны кірунак выбралі 3621 беларус.
Усяго Шры-Ланка летась прыняла амаль 1,5 млн гасцей са 190 краін.
Звязда, 4 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/16/72439
Текущая дата: 28.12.2024