У заключным матчы суперфіналу Кантынентальнага кубка 11 студзеня ў нямецкім Брэмерхафене хакеісты гродзенскага "Нёмана" перамаглі па булітах казахстанскага "Ертыса" ("Іртыша") — 4:3 (1:1, 2:1, 0:1, 0:0, буліты — 1:0).
Шайбы закінулі: у "Нёмана" — Аляксей Шырокаў (17.30, у большасці, 65.00, буліт), Ягор Сцяпанаў (21.31), Сяргей Хамко (30.59, у большасці), у "Ертыса" — Рыхард Хуна (14.45), Петэр Фабус (34.16), Марцін Хован (54.08, у большасці).
Беларускі клуб за тур да фінішу заваяваў кубак, перамогшы французскі "Анжэ Дакс" — 5:0 і гаспадароў, "Фіштаўн Пінгвінз", — 6:2. Як уладальнік трафея "Нёман" атрымаў пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2015
Мінск, 12 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/162/28965
Текущая дата: 15.11.2024