На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па зімовых відах спорту "Раўбічы" завяршыўся этап Кубка Еўропы па лыжнай акрабатыцы, на якім беларускія спартсмены змаглі выйграць тры ўзнагароды.
У першы дзень спаборніцтваў Вольга Капусціна заняла другое месца (134,32 бала), прайграўшы толькі расіянцы Хрысціне Спірыдонавай (143,46 бала). Беларуска толькі на 14 сотых бала апярэдзіла яшчэ адну прадстаўніцу Расіі, якая заняла трэцяе месца, Таццяну Бабіч (134,18), якая ўзяла рэванш у нядзелю, паказаўшы больш дакладныя скачкі на трампліне, і апярэдзіла гаспадыню спаборніцтваў на п`едэстале гонару. Капусціна - трэцяя (124,50), Бабіч - другая (132,11). Выйграла старт, як і напярэдадні, Хрысціна Спірыдонава (138,65).
У заключны дзень этапу Кубка Еўропы па лыжнай акрабатыцы скарбонку беларускай каманды сярэбранай узнагародай папоўніў Арцём Башлакоў. У суботу ён стаў сёмым, а ў паўторным старце, у нядзелю, здолеў выканаць сваю праграму намнога лепш і фінішаваў з другім рэзультатам - 162,78 бала. Першае месца ў прадстаўніка Расіі Максіма Бурава (172,02 бала).
Этап Кубка Еўропы ў "Раўбічах" стаў генеральнай рэпетыцыяй перад стартам фінальнага этапу Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які прыме Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту 1-2 сакавіка бягучага года.
2 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
2 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/162/29421
Текущая дата: 26.12.2024