Другую перамогу ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі атрымала жаночая зборная Беларусі па тэнісе.
5 лютага ў Будапешце каманда пад кіраўніцтвам капітана Таццяны Пучак выйграла ў каманды Балгарыі з лікам 3:0 і датэрмінова заняла першае месца ў падгрупе С.
Вольга Гаварцова (156-е месца ў адзіночным рэйтынгу) перамагла Еліцу Коставу (207) — 6:2, 6:3, Вікторыя Азаранка (49) — Цвятану Піронкаву (50) — 6:3, 2:6, 7:5. У парнай сустрэчы Вера Лапко (без рэйтынгу) і Аляксандра Сасновіч (248) былі мацнейшыя за Дзію Еўцімаву (412) і Вікторыю Томаву (333) — 7:5, 6:1.
Напярэдадні Беларусь выйграла ў Грузіі — 3:0. Наступным сапернікам 6 лютага будзе Партугалія.
Турнір праходзіць 4—7 лютага. 15 каманд разбіты на чатыры падгрупы. Пераможцы падгруп разыграюць два месцы ў плей-оф 2-й Сусветнай групы Кубка федэрацыі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2015
Мінск, 5 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/162/29486
Текущая дата: 27.12.2024