Белорусский портал в Казахстане

Жаночая зборная Беларусі па індархакеі выйграла турнір у Бруселі



Жаночая зборная Беларусі па індархакеі (хакеі на траве ў закрытых памяшканнях) стала пераможцай міжнароднага турніру "Трох нацый" у Бруселі (Бельгія).

Нацыянальная жаночая каманда пад кіраўніцтвам Ігара Мірзагаянава двойчы абыграла зборныя Бельгіі - 3:1, 5:2, а таксама абмянялася перамогамі з аўстралійскімі хакеісткамі - 3:4, 8:5.

Праведзеныя матчы сталі важным этапам падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, які з 4 па 8 лютага прыме нямецкі Лейпцыг. Сапернікамі зборнай Беларусі на сусветным форуме стануць каманды Казахстана, Польшчы, ПАР, Нідэрландаў і Чэхіі.

На чэмпіянаце свету 2011 года, які праходзіў у польскай Познані, каманда Беларусі заняла высокае чацвёртае месца.

Жаночая зборная Беларусі па індархакеі з`яўляецца двухразовым сярэбраным прызёрам чэмпіянатаў Еўропы 2008-га і 2012 гадоў. Узнагароды 2012 года нацыянальная каманда выйграла менавіта ў Лейпцыгу.

23 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/163/29189
Текущая дата: 27.12.2024