Белорусский портал в Казахстане

Мінская "Сталіца" выйграла Кубак Беларусі па міні-футболе



У гомельскім спарткомплексе "Лакаматыў" 24 студзеня сыграны фінальны матч Кубка Беларусі па міні-футболе, у якім сустрэліся мінская "Сталіца" і віцебскі "Вітэн". Перамогу з лікам 5:3 святкавалі мінчане.

Каманда з Віцебска прайграла другі фінал запар, летась "Вітэн" па пенальці саступіў гомельскай камандзе БЧ. 

"Сталіца" — дзейны чэмпіён Беларусі, а "Вітэн" фінішаваў у апошнім чэмпіянаце краіны другім. У новым чэмпіянаце мінская каманда ідзе другой, "Вітэн" — трэцяй, а лідарам у турніры з`яўляецца "Лідсельмаш", які не ведае паражэнняў. 

Кубак Беларусі па міні-футболе разыгрываўся ўжо 25-ты раз. Найбольшую колькасць трафеяў — шэсць — заваяваў мінскі "Дарожнік", чатыры — яшчэ ў аднаго клуба са сталіцы Беларусі МАПІДа, тры разы Кубак Беларусі выйграваў мінскі "Сімург". Усяго ў гэтых спаборніцтвах перамагалі дзесяць каманд.

Алесь Ляўчук, БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/163/29215
Текущая дата: 26.12.2024