Белорусский портал в Казахстане

Домрачава прызнана лепшай спартсменкай Еўропы 2014 года на думку спартыўных журналістаў



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі.

Вядучая беларуская біятланістка, трохразовая чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы Дар`я Домрачава заняла першае месца ў выніку апытання журналістаў Старога Свету - членаў Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы (АІПС) ад Еўропы па вызначэнні лепшай спартсменкі гэтага рэгіёна.

Домрачава стала першай беларускай спартсменкай, якая перамагла ў галасаванні, што праводзілася ўжо 32-і раз, пачынаючы з 1983 года. У мужчын лепшым у 1992 годзе быў прызнаны беларускі гімнаст Васіль Шчэрба.

На гэты раз у моцнай паловы першае месца прадстаўнікі СМІ аддалі галкіперу мюнхенскай "Баварыі" і зборнай Германіі Мануэлю Ноеру.

"У вызначэнні лепшых спартсменаў прынялі ўдзел журналісты АІПС Еўропа - структурнага пазраздзялення Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы. Свае галасы Дар`і таксама аддалі члены Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы. Ёсць вялікая верагоднасць таго, што цырымонія ўручэння прыза Дар`і Домрачавай адбудзецца ў Мінску восенню 2015 года", - растлумачылі ў НАК.

Нядаўна Дар`я Домрачава заняла 2-е месца ў апытанні журналістаў АІПС па вызначэнні лепшай спартсменкі 2014 года ў свеце.Беларуская біятланістка ўступіла ў ім толькі амерыканскай тэнісістцы Серэне Уільямс.

6 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/164/28878
Текущая дата: 26.12.2024