Белорусский портал в Казахстане

Домрачава заняла першае месца ў спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне



Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заняла першае месца ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км, якая прайшла 3 студзеня ў нямецкім Аберхофе ў рамках чацвёртага этапу Кубка свету.

Спартсменка пераадолела дыстанцыю за 23 хвіліны 6,7 секунды з адным штрафным кругам (0+1).

На другой пазіцыі фінка Кайса Мякярайнен (+29,8; 0+2), на трэцім — украінка Алена Підгрушна (+36,4; без промахаў).

Анастасія Дубарэзава фінішавала 24-й (25.10,1; 1+1), Людміла Калінчык — 25-й (25.12,7; 0+2), Надзея Пісарава — 28-й (25.21,3; 2+0), Анастасія Каліна — 71-й (27.24,7; 2+2) сярод 89 удзельніц.

У агульным заліку Кубка свету Домрачава на 10-м месцы (176 ачкоў), Надзея Скардзіна — на 36-м (64), Дубарэзава — на 60-м (17), Калінчык — на 62-м (16), Пісарава — на 65-м (13). Лідзіруе чэшка Габрыэла Саўкалава (249).

4 студзеня ў Аберхофе пройдуць гонкі пераследу.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/166/24591
Текущая дата: 26.06.2024