Белорусский портал в Казахстане

Вікторыя Азаранка пачне тэнісны турнір у Стэнфардзе сустрэчай з Уільямс-старэйшай



У амерыканскім Стэнфардзе набірае абароты буйны тэнісны турнір з прызавым фондам $710 тыс.

Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 10-е месца ў сусветным рэйтынгу, атрымала 4-ы нумар пасеву і стартуе з другога раўнда спаборніцтваў. Яе першай саперніцай будзе вопытная амерыканка Вінус Уільямс, якая знаходзіцца цяпер на 25-й пазіцыі ў рэйтынгу ВТА. У першым паядынку Уільямс-старэйшая ўпэўнена перайграла польскую тэнісістку Паўлу Каня (181) - 6:3, 6:2.

Цяперашняя сустрэча 24-гадовай Вікторыі і 34-гадовай Вінус будзе толькі чацвёртай, прычым ва ўсіх папярэдніх паядынках перамог дабівалася амерыканка. Апошні раз яны гулялі паміж сабой у мінулым годзе на турніры ў Токіа і тады старэйшая з сясцёр Уільямс выйграла ў двух сэтах - 6:2. 6:4.

На турніры ў Стэнфардзе выступіць і малодшая Уільямс, першая ракетка планеты Серэна, якой у другім крузе давядзецца правесці паядынак з чэшкай Каралінай Плішкавай (45).

Спаборніцтвы на кортах Стэнфарда завершацца 3 жніўня.

30 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/167/26948
Текущая дата: 15.11.2024