Беларуска Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на Уімблдонскім тэнісным турніры.
23 чэрвеня ў стартавым паядынку адзіночнага разраду лепшая беларуская тэнісістка, якая займае 8-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла харватку Мір`яну Лучыч-Бароні (108-ы нумар рэйтынгу ВТА) - 6:3, 7:5. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 40 мінут. Прайграўшы першы гейм на падачы саперніцы, Вікторыя Азаранка затым поўнасцю захапіла ініцыятыву і выйграла чатыры геймы запар, пасля чаго дазволіла харватцы ўзяць два геймы, а затым за кошт больш моцнай і вынаходлівай гульні давяла першы сэт да перамогі. Другую партыю больш удала пачала Лучыч-Бароні, якая павяла ў ліку 3:1, пасля чаго Вікторыя на час "прачнулася" і зраўнавала рэзультат - 3:3, але потым зноў "правалілася" - 3:5. Далей беларуска зноў сабралася і ўзяла чатыры геймы запар, адыграўшы ў ходзе гульні 4 сэт-болы, - 7:5.
У другім раўндзе Вікторыя Азаранка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж шведскай тэнісісткай Юханай Ларсан (81) і сербкай Боянай Іаваноўскі (45).
23 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
У другім раўндзе Вікторыя Азаранка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж шведскай тэнісісткай Юханай Ларсан (81) і сербкай Боянай Іаваноўскі (45).
23 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/168/26388
Текущая дата: 15.11.2024