Белорусский портал в Казахстане

Беларус Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы



Яўген Ціханцоў прынёс беларускай камандзе па цяжкай атлетыцы першыя медалі чэмпіянату свету - 2023, які праходзіць у сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе.

У чацвер мужчыны вызначалі лепшых у катэгорыі да 102 кг. Нашу каманду ў гэтай вазе прадставілі адразу двое атлетаў: чэмпіён свету і Еўропы 2019 года Яўген Ціханцоў, а таксама Сяргей Шаранкоў. На жаль, больш малады Шаранкоў не змог зафіксаваць стартавую вагу 172 кг і ў выніку застаўся без рэзультату. Ціханцоў жа выступіў значна лепш: у рыўку беларус аформіў удачныя падыходы на 175 кг, 179 кг і 183 кг, дзякуючы чаму стаў уладальнікам малога залатога медаля ў гэтым практыкаванні - ніхто з сапернікаў не падняў больш за 183 кг.

Штуршок склаўся для Яўгена не так здорава: паспяховым аказаўся толькі заход на 211 кг, дзве спробы зафіксаваць 217 кг выйшлі няўдачнымі. Тым не менш агульная сума Ціханцова склала 394 кг, што прынесла беларусу падагульняючае трэцяе месца і бронзавую ўзнагароду сусветнага форуму. Чэмпіёнам свету ў гэтай вазе стаў кітаец Лю Хуанхуа (404 кг), другім аказаўся карэец Янг Ен-Хак (399 кг).

Таксама ў чацвер удзел у турніры ў вагавой катэгорыі да 76 кг сярод жанчын прыняла наша Рына Літошык, дзе заняла 11-ю пазіцыю. Рэзультат беларускі склаў 202 кг (91 кг у рыўку і 111 кг у штуршку). Золата ў гэтай вазе выйграла Сара Ахмед з Егіпта, срэбра ў калумбійкі Хелен Эскабар, трэцяй стала Бэла Парэдэс з Эквадора. Наступнай з беларускіх цяжкаатлетак на памост чэмпіянату свету выйдзе Дар`я Хейдэр, якая выступае ў катэгорыі да 81 кг.

15 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/17/71028
Текущая дата: 15.11.2024