Белорусский портал в Казахстане

Беларускі атлет Вячаслаў Харанека пабіў сусветны рэкорд у гіравым спорце



Беларускі асілак Вячаслаў Харанека чарговы раз пабіў сусветны рэкорд у гіравым спорце.

У Мінску ў час міжнароднага фестывалю сілавых відаў спорту Харанека ўстанавіў абсалютны сусветны рэкорд у беларускім жыме. За 5 хвілін ён адначасова выжаў дзве гіры вагой па 24 кг 113 разоў, палепшыўшы сваё ж ранейшае дасягненне на 13 пад`ёмаў.

Яшчэ адзін беларускі асілак Віктар Мацур устанавіў сусветны рэкорд у жыме гіры 50 кг адной рукой - 20 разоў.

У канцы снежня на камандным Кубку свету па сілавых відах спорту ў Мінску беларускія гіравікі збіраюцца парадаваць балельшчыкаў новымі рэкорднымі дасягненнямі. У прыватнасці, Вячаслаў Харанека паспрабуе палепшыць сусветны рэкорд у жыме гіры вагой 32 кг адной рукой.

20 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/17/71488
Текущая дата: 15.11.2024