Белорусский портал в Казахстане

Азаранка прабілася ў 1/2 фіналу турніру WTA-500 у Брысбене



Беларуска Вікторыя Азаранка прабілася ў паўфінал турніру катэгорыі WTA-500 у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам $1,7 млн.

Сёння беларуская тэнісістка, якая займае 23-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолела ў трохсеткавым матчы прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенку, у якой 12-я пазіцыя, — 6:3, 3:6, 7:5. У актыве Азаранкі 16 эйсаў. Паядынак доўжыўся 2 гадзіны 30 хвілін. Да гэтага Вікторыя Азаранка перамагла расіянку Ганну Калінскую (80) — 6:1, 7:6 (10:8) і францужанку Клару Бюрэль (56) — 7:5, 6:2.

У паўфінале Азаранка сустрэнецца з пераможцай сустрэчы паміж другой ракеткай планеты Арынай Сабаленкай і расійскай тэнісісткай Дар’яй Касаткінай (18).

У чвэрцьфінале мужчынскага турніру ў партугальскім Аэйрашы сапернікам беларуса Ягора Герасімава (278) будзе амерыканскі тэнісіст Тай-Сон Квяткоўскі (322).

Звязда, 5 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/17/72021
Текущая дата: 28.12.2024