На міжнародным турніры серыі Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Маскве ў актыве беларускіх грацый усяго адна ўзнагарода.
Бронзавы медаль у практыкаваннях з мячом заваявала лідар зборнай Беларусі Меліціна Станюта, якая набрала 17 733 балы. Лепшымі ў гэтай намінацыі былі расійскія спартсменкі - залаты медаль у Маргарыты Мамун (19 233), а сярэбраны дастаўся Марыі Цітовай (17 800).
У астатніх дысцыплінах расіянкі не дазволілі саперніцам заняць лідзіруючыя пазіцыі: у практыкаваннях з мячом Меліціна Станюта заняла 5-е месца, з абручом была толькі 8-й, а ў суме мнагабор`я аказалася на 7-й пазіцыі.
На этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы ў амерыканскім Грынсбара беларус Андрэй Ліхавіцкі заняў 6-е месца. У агульным заліку Кубка свету ён займае 3-е месца, набраўшы 75 ачкоў. Наперадзе ўкраінскі гімнаст Алег Вярняеў (100), а другім ідзе прадстаўнік Вялікабрытаніі Даніэль Пурвіс (85). Заключны кубкавы этап пройдзе 5 красавіка ў Токіа.
3 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/171/25345
Текущая дата: 16.11.2024