Белорусский портал в Казахстане

Вікторыя Азаранка застаецца 4-й ракеткай свету, Вольга Гаварцова вярнулася ў першую сотню рэйтынгу ВТА



Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка захавала за сабой 4-е месца ў сусветным рэйтынгу.

У першай дзесятцы рэйтынгу ВТА змен у параўнанні з мінулым тыднем не адбылося:

1. Серэна Уільямс (ЗША) — 12375 ачкоў
2. На Лі (Кітай) — 7585
3. Агнешка Радваньска (Польшча) — 5980
4. Вікторыя Азаранка (Беларусь) — 5441
5. Сымона Халеп (Румынія) — 4695
6. Пятра Квітава (Чэхія) — 4295
7. Ангеліка Кербер (Нямеччына) — 4110
8. Алена Янкавіч (Сербія) — 4010
9. Марыя Шарапава (Расія) — 3961
10. Дамініка Цыбулкава (Славакія) — 3830

Толькі адна перастаноўка адбылася ў першай пяцёрцы мужчынскага рэйтынгу — іспанец Давід Ферэр пацясніў з 5-й пазіцыі чэшскага тэнісіста Томаша Бердыха.

Звязда, 21 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/171/25877
Текущая дата: 25.12.2024