Белорусский портал в Казахстане

З 1 чэрвеня беларусы могуць ўязджаць у Турцыю тэрмінам не больш за 30 дзён без візы



Аб гэтым паведаміў 8 траўня на брыфінгу прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.

Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Турэцкай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз, якое было падпісана 21 сакавіка 2013 года ў Мінску, уваходзіць у сілу 1 чэрвеня 2014 года.

"У адпаведнасці з гэтым пагадненнем грамадзяне дзвюх дзяржаў атрымаюць права ўязджаць, выязджаць, рухацца транзітам і знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другога боку без віз на тэрмін, які не перавышае 30 дзён з даты ўезду, пры ўмове, што агульны тэрмін такога знаходжання павінен складаць не больш за 90 дзён на працягу года", — распавёў Дзмітрый Мірончык.

Бязвізавы рэжым не распаўсюджваецца на паездкі з мэтай вучобы, навуковай дзейнасці, уз`яднання сям`і і пражывання, а таксама працы (за выключэннем дзейнасці па ажыццяўленні перавозак пасажыраў і грузаў).

БелаПАН, 8 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/171/25980
Текущая дата: 25.12.2024