Белорусский портал в Казахстане

У Мінску стартаваў міжнародны турнір — этап Кубка свету па самба



20 лютага ў мінскім Палацы спорту стартаваў міжнародны турнір па самба на прызы прэзідэнта Беларусі, які носіць статус этапу Кубка свету.

За яго прызы спаборнічаюць спартсмены з дваццаці дзяржаў. Апрача гаспадароў, гэта атлеты з постсавецкіх краін, а таксама з Аўстрыі, Балгарыі, Грэцыі, Італіі, Марока, Польшчы, Румыніі, Паўднёвай Карэі і Японіі.

Спашукальнікамі ўзнагарод з`яўляюцца 13 прадстаўнікоў Беларусі.

БелаПАН
20 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/172/25095
Текущая дата: 16.11.2024