Белорусский портал в Казахстане

Беларускія дзюдаісты сталі ўладальнікамі чатырох узнагарод на турнірах серыі Europeаn Open



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.

Беларускія майстры дзюдо паспяхова выступілі на прадстаўнічых турнірах серыі Europeаn Open, заваяваўшы 4 узнагароды,

На мужчынскіх спаборніцтвах у Празе прадстаўнікі Беларусі сталі ўладальнікамі трох сярэбраных медалёў. У вагавой катэгорыі да 60 кг Арыф Багіраў прайграў у фінальным паядынку Аібеку Імашаву з Казахстана, Дзмітрый Шэршань, якія выступаў у вагавой катэгорыі да 66 кг, уступіў у фінале італьянцу Эліа Вердэ, а Аляксей Раманчык (да 73 кг) у вырашальнай схватцы быў слабейшы за Сошына Кацумі з Германіі.

На такім жа жаночым турніры ў Варшаве Марыя Слуцкая заняла 3-е месца, у паядынку за бронзу перамогшы брытанку Джодзі Міерс.

3 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/173/25308
Текущая дата: 25.12.2024